Сустрэча
 
14
студзеня
субота
а 14.00
(каля м.Магілёўская)
Сустрэчы‎ > ‎

Восьмая сустрэча

Прысутнічаюць: Алесь Булойчык, Усевалад Чорны, Зміцер Саўка, Уладзімір Кошчанка
Аўдыёзапіс: частка 1(11мб), частка 2(18мб), частка 3(8мб).

mount/unmount - зацвердзілі прымацаваць/адмацаваць

Default
даўніманы - як высветлілася гэта паланізм, які мае зусім іншы сэнс, кшталту "сумнеўны" 
звычайны - слова настолькі шырокае, што мае сэнс пакінуць па-за тэрміналогіяй 
астатнія варыянты: дапомны, зыходны, стандартавы 
Канчаткова с тэрмінам не вызначыліся, вырашылі паспрабаваць розныя варыянты перакладаў у словазлучэннях: default user, default permissions, default profile, etc. 
На наступную сустрэчу трэба падрыхтаваць спіс словазлучэнняў з default, і прыкладную колькасць іх ужывання. 
Таксама, было прапанавана дадаць да варыянтаў перакладу "перадвызначаны". 

Proportional
прапарцыйны - лацінізм 
сумерны - сустракаецца, але не настолькі шмат. З іншага боку, той жа "сувымерны" падаецца ва ўсіх слоўніках, але ягоная будова паўтарае расейскі "со-из-меримый", што не абавязкова ў беларускай мове. 
Такім чынам вырашылі зацвердзіць "сумерны", які будзе зразумелы усім беларускамоўным карыстальнікам. 

"Кружэльнік" зацверджаны ў якасці CD/DVD/Blueray drive. 

download/upload - зацверджана як "спампаваць/запампаваць
Таксама, памятайма, што будзе патрэбны тэрмін для "Load", "Loading...", і там не "пампаванне", і магчыма, будзе выкарыстоўвацца "ладаванне". 

OK
"Так" - пакідаем для "Yes" 
"Згода" - патрэбна для "I agree", як тэрміноід. 
"OK" - катэгарычна супраць, бо гэта першая прыступка амерыканізацыі. Гэта пярэчыць духу нашае працы. 
Такім чынам зацвярджаем "Добра". 

Cancel
"адмяніць" - у беларускіх дыялектах мае значэнне як "змяніць". У тым значэнні, якое ужываюць - прыйшло з расейскай "отменить". 
"адмовіцца" - магчыма, не заўсёды можна ўжыць. Патрабуе прыназоўніка "ад". У граматычным сэнсе складаней за "скасаваць". 
"скасаваць" - лацінізм, але даўно засвоены. Шмат выкарыстоўваецца, добрае слова. Мінус - ёсць канцэпт знішчэння, але, неістотны. 
Зацвярджаем "скасаваць". 

User
Абодва словы беларускія, формы добрыя. Але "карыстальнік" сустракаецца значна больш, таму зацвярджаем менавіта гэты варыянт. 

filename
Звычайна ў беларускай мове разводзіцца "імя" - для адушаўлёных, "назва" - для неадушаўлёных. "Назва" - больш універсальнае. 
Такім чынам - filename - назва файла, computername - назва кампьютара, username - імя карыстальніка, groupname - "назва групы

Resolution
Спадар Бушлякоў у перадачы "Радыё Свабоды" выказаў меркаванне, што найлепшым варыянтам будзе "разьдзяленьне, ці разьдзяляльнасьць, або разьдзяляльную здольнасьць". 
Але, праз некаторы час гэта пытанне абмяркоўвалася у складзе: Бушлякоў, Санько, Саўка, Вячорка. Прыйшлі ды высновы, што тэрмін павінен перакладацца як "разрознасць". 
Адным з аргументаў было тое, што гэты тэрмін праведзены ў адным са слоўнікаў(Санько быў галоўным рэдактарам выдавецтва "Навука і тэхніка" - Акадэміі Навук). 
Варыянт здаецца вельмі удалым, і лепшым за "разрозненне". 
"Разрозненне" варыянт даволі пашыраны, але, магчыма, такая форма толькі таму што па-расейску "разрешение". 
"Выяваздольнасць" - значна горшае за "разрознасць". 
"дазвол", "вырашальнасць" - калька. 
"Разрахаванне" - іншы сэнс. 
"Дэталёвасць" - перадае канцэпт, але, корань іншымоўны, суфіксацыя свая. 
"Распазнавальная здольнасць" - тут канцэпт распазнавання, чаго няма ў resolution. 
Калі мы кажам пра ўласцівасць, нам патрэбна -асць(хуткасць, шчыльнасць). 
Такім чынам зацвердзілі "разрознасць". 

Яшчэ адно слова, якое не абмяркоўвалася папярэдне ў LJ: 

Window: акно ці вакно. Па-добраму, трэба прызнаваць абодва варыянта правільнымі. Але акадэмічная навука падае толькі "акно", і "в"-прыстаўное дадаецца толькі перад націскным "о": "вокны", "у вокнах", але "у акне" чытаецца "увакне". 
Вельмі шмат выкарыстоўваецца форма "вакно", "у вакне", але гэтае пытанне па-за межамі нашае працы.