Сустрэча
 
14
студзеня
субота
а 14.00
(каля м.Магілёўская)
Сустрэчы‎ > ‎

Сёмая сустрэча

3 ліпеня 2010
Прысутнічаюць: А.Булойчык, З.Саўка, У.Кошчанка, У.Чорны.
Аўдыёзапіс 22мб

Абмеркаванне слоў з папярэдняй сустрэчы:
  default - сапраўды, варыянт "стандартавы", прыняты на папярэдняй сустрэчы, трохі бянтэжыць з прычыны свайго шырокага значэння. Прапанавана гэты тэрмін абмяркаваць далей у LJ. Адкінутыя варыянты: "па змоўчанні", "змоўчны". Працягваем абмяркоўваць варыянты: "дапомны", "даўніманы", "стандартавы", "зыходны". Дадаткова: падрыхтаваць частотнасць гэтых варыянтаў.
  proportional font - вызначыцца ў LJ з варыянтам "сумерны"
  partition і усе формы. Папярэдні раз мы вызначыліся толькі з "partition(n)=разьдзел, to partition(v)=падзел". Астатнія формы трэба абмяркаваць. Варыянты для repartition = перадзел, перападзел.
  CD/DVD drive=кружэльнік. Галоўная праблема - ці атрымаецца правесці гэтае слова. З моўнага боку гледжання ніякіх праблем не мае, і слова выдатнае. Было заўважана, што калі чалавек разумее "кружэлку", то ён зразумее "кружэльнік".
    Вырашана прапанаваць замацаваць "кружэльнік" толькі для тых прыладаў, дзе ўжываецца кружэлка, то бок CD/DVD drive. "Кружэльнік" не з'яўляецца перакладам "drive". Прапанова вызначыць агульную назву для спалучэння кружэлка+кружэльнік не падтрымана, бо размова ідзе толькі пра фізічныя рэчы, бо лагічныя "дыскі" не маюць да гэтага дачынення.

mount/unmount
  замацаваць/адмацаваць - тэрмін лёгка распазнаецца, семантычная калька
  прымантаваць/адмантаваць - добра прачытваецца, гукаперайманне, але сугучча чуецца толькі для тых, хто ведае ангельскую мову
  "прыладзіць" не мае сэнсу абмяркоўваць, бо асацыяцыі з "наладзіць"
  "прылучыць/адлучыць" мае сэнс выкарыстоўваць для connect/disconnect
  Карыстацца трэба прыстаўкамі "пры-/ад-", бо "пры-" выразна антанімічна "ад-". Прыстаўку "за-" адкідаем.
  Вырашана працягнуць абмеркаванне варыянтаў "прымацаваць/адмацаваць" і "прымантаваць/адмантаваць".

install/uninstall
  Пажадана, каб беларускі тэрмін адрозніваўся толькі прыстаўкай, бо чым бліжэй структурна да зыходнай тэрміналогіі, тым лепш.
  "Устанавіць" - русізм, адкідаем.
  "Інсталяваць" - супадае з ангельскім, што добра, але "дэінсталяваць" дрэнны варыянт.
  "Усталяваць" лепшы тэрмін за "інсталяваць", бо беларускае слова.
  "Усталяваць" лепшы тэрмін за "паставіць", але яно не сведчыць пра беларускасць сыстэмы, не узуальнае, занадта агульнамоўнае.
  Прымаем "усталяваць".
  Адваротнае дзеянне - не вызначыліся. Прапанавана працягнуць абмеркаванне "дэінсталяваць", "выдаліць", "высталяваць".

download/upload
  "запампаваць" - семантычная калька з расейскага "качаць", але вельмі узуальнае
  "загрузіць" - русізм, адкідаем
  "сцягнуць" - як "скрасці" - расейскае значэнне, на гэтым фоне выглядае не вельмі добра
  Застаюцца корані "пампаваць" і "ладаваць".
  З прыстаўкамі асобная праблема. Трэба вызначыцца з кірункамі. "Запампаваць, выпампаваць, адпампаваць, спампаваць" - няма адназначнага ўспрымання кірунку. Трэба абмеркаваць далей, і пашукаць частотнасць выкарыстання.
  "Ладаваць" - прыводзіць да ладу, выглядае як уласнабеларускае, сугучнае ангельскаму тэрміну.