Пратакол 27 лютага 2011
Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Уладзімер Кошчанка, Усевалад Чорны.
Аўдыёзапіс: частка 1, частка 2
Loader
На фоне
зацверджаныя
loader – ладавальнік
(down/up)loader – пампавальнік
Checkbox
checkmark – птушка.
Без асабліва доўгага абмеркавання прынята поле, бо checkbox = checkmark field.
Checkbox – поле птушкі
Hang
Пярэчанні:
зацыклівацца – не той сэнс
завязаць – у ангельскай мове гэтае слова мае пераноснае значэнне, тут зусім іншая семантыка.
Да завісаць не было пярэчанняў.
Hang – завісаць, завіснуць
Hang up
Са словамі класці і вешаць аднолькавая праблема – яны патрабуюць апасля сябе слухаўкі (трубкі).
Таму вырашана спыніцца на адпаведным, калі не сінанімічным, значэнні disconnect (якое яшчэ не мае дакладнага вызначэння).
Hang up – глядзі disconnect
Add-on, plugin, feature
Пярэчанні:
дапаўненне – слова мае іншы сэнс (бо ідзе працэс дадавання, а не дапаўнення)
модуль – module
плагін – англіцызм, на фоне шматлікіх варыянтаў не разглядаўся
прытар – слова прытарнаваць мае не патрэбнае значэнне + слова незнаёмае масам
функцыя – function
сродак – вельмі далёкае па сэнсе слова
Add-on – ад add – дадаваць – дадатак. Адзінае пярэчанне – агульнамаоўнасць – адхілена, бо слова зразумелае, празрыстае і ўжыванае.
Plugin
Улучэнне (ад магчымага plug in - улучаць) мае іншае актыўнае значэнне.
Убудова мае наступнае пярэчанне – убудаванасць у сярэдзіну. Пярэчанне адхілена, бо
Значная частка plugin'аў убудоўваюцца ў сярэдзіну
in паказвае на кірунак – у
Feature
Асаблівасць – неадпаведнае значэнне.
Уласцівасць – адпавядае абодвум значэнням feature. Мінус – слова абстрактнае.
Такім чынам,
Add-on – дадатак
Plugin – убудова
Feature – уласцівасць
ЗАЎВАГА
aleks_nesterow: a property? Feature трэба пераглядаць.
Local
Пярэчанні:
Мясцовы прадугледжвае мясцовасць (неабмежаваную). Local жа часцей за ўсё абмежаваны камп'ютарам.
Тутэйшы выклікае непатрэбныя гістарычныя алюзіі і таксама патрабуе мясцовасці яшчэ большай за папярэднюю (землі «тутэйшых»)
Нават з пурыстачнага пункту гледжання нельга браць аніводнае з іх у якасці дакладнага адпаведніка. Мясцовы трэба ўжываць, калі яно мае дачыненне да locality, то бок - мясцовасці.
Таму
Local – лакальны (мясцовы)
Locale – лакаль
Localize – лакалізаваць
Localized – лакалізаваны
Localization – лакалізацыя
Localizable – лакалізавальны
Locality – мясцовасць
Perfomance
Пярэчанні:
працаздольнасць – іншае значэнне
працавыніковасць – горшае ў параўнанні з прадукцыйнасцю
прадуктыўнасць – іншае значэнне
Perfomance≈productivity.
Таму
Perfomance – прадукцыйнасць
Page
Фактычна абмяркоўваліся толькі старонка і бачына, астатняе было адкінута як недатычнае.
Плюс бачыны - ў яе гістарычнасці. Мінус – у нашмат меншай ужаванасці і незнаёмасці масам.
Page - старонка (бачына)