Пратакол 29 студзеня 2011
Прысутныя: Алесь
Булойчык, Зьміцер Саўка, Уладзімер
Кошчанка, Павел Шут, Усевалад Чорны.
Аўдыёзапіс
Load
Пярэчанне да
«чытаць»: ёсць слова read.
Пярэчанне
да «змяшчаць у памяці»:
словазлучэнне + ёсць
place.
Пярэчанне да
«грузіць»: русізм і не
ёсць нашаю задачаю іх множыць.
Пярэчанне да
«запускаць»: ёсць словы
launch, run + несупадзенне семантыкі.
Пярэчанне
да «дастасоўваць»: (амаль)
поўнае несупадзенне семантыкі.
Пярэчанне
да «апрацоўваць»: несупадзенне семантыкі.
Пярэчанне
да «сцягваць»: больш
пасуе да down/upload.
Маюцца 2 сэнсы:
змяшчэнне
ў памяці
занятасць
абсталявання
ладаваць:
+
аднакаранёвасць (бо абодва – і
load, і ладаваць – германізмы)
+
сугучча
+ семантычна
вельмі блізкія (як і грузіць)
- ёсць другое
значэнне – даводзіць да ладу, падпраўляць.
Было вырашана
спыніцца на -лад-, як на найлепшым.
Load мае
шмат формаў. Вось некаторыя з іх:
Load – ладаваць,
заладаваць; заладаванасць
Reload –
перазаладоўваць, перазаладаваць
Overload –
пераладоўваць, пераладаваць;
пераладаванасць
Offload – выладоўваць,
выладаваць
PS: Спадарства,
мы забыліся на loader!
Default – узняты
сп. Вячоркам.
Спадар
Вінцук прапануе замяніць перадвызначаны
на стандартны.
Пасля новага
перамывання костак няшчасныму default
атрымалася наступнае
перадвызначаны
пасуе не заўсёды
стандартны
таксама пасуе не заўсёды +
што рабіць са standart
(на наш погляд непрымальна
рабіць так: default –
стандартны, standart
– унармаваны)
адчуваецца
неабходнасць у новым слове
трэба запрасіць
сп. Вячорку да нас.
Invert – узняты
сп. Вячоркам.
Тут
адлюстраваныя толькі адрозненні паміж
зацверджаным і каментаром мовазнаўцы.
Што ўжо было:
inverted – інверсійны.
Што прапануе
сп. Вінцук: inverted – інвертаваны,
inverse – інверсійны.
Было сказана,
што інверсійны падыходзіць да абодвух
словаў. Пярэчанняў не было.
Сімвал «@»
Слімак мае
значныя перавагі за вітушку, кручво,
сабаку, малпу і г.д.:
Зацверджана:
слімак
Call
Паступіла пытанне
з боку Алеся – тэлефанаванне ў якасці
call усім добрае, акрамя
памеру, тэлефонны экран такое не змяшчае.
Званок – русізм.
Званок - гэта тое, што па-расейску
«колокольчик», слова мае іншую семантыку.
Выклік – ад
call = выклікаць.
Слова ўсім добрае, акрамя падабенства
да калькі з «вызов».
Паступіла
прапанова кліч ад сп. Саўкі, але яна
наўрад ці прыжывецца на фоне выкліку.
Checkbox
У ангельскай
карыстанне чэкбоксам адбываецца
наступным чынам:
check/select
checkbox
uncheck/clear
checkbox
, то
бок сам элемент у боксе не разглядаецца.
Мы ж заўсёды азначаем на мове менавіта
напаўненне, то бок checkmark
(гачак, птушка, сцяжок і
г.д.)
Спачатку
спадарства ледзь не адзінагалосна
падтрымала гачак. Аднак сп. Зьміцер
лёгка пераканаў суполку ў тым, што птушка
будзе лепшым варыянтам. Бо
гачак
незнаёмы шырокім народным масам у
адрозненне ад птушкі
птушка ў
сэнсе checkmark ёсць
у ТБСМ
птушка ў
адрозненне ад птички расейскай не мае
памяншальнасці, ёсць сур'ёзным словам
і можа быць тэрмінам
гачак лепш
пакінуць для называння дыякрытычнага
знака.
Сам checkbox
пакуль няясны. Калі для
гачка мы, напэўна, пагадзіліся б са
скрынкай (скрынка гачка), то з птушкай
так не выйшла. Прапановы наступныя:
поле, бо
тут checkbox = «field
для птушкі»
скрынка, але
сумнеўна і зусім не гуманна
кармушка,
файная, хоць і крыху смешная прапанова.