Сустрэча
 
14
студзеня
субота
а 14.00
(каля м.Магілёўская)
Сустрэчы‎ > ‎

Шаснаццатая сустрэча

Пратакол 15 студзеня 2011
Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Уладзімер Кошчанка, Ігар Грачышка, Павел Шут, Усевалад Чорны.

Аўдыёзапіс


connect/disconnect

 Супольнасць пагадзілася на ўдалым коране -луч-.

Пярэчанні да -ключ-:

  1. пурыстычныя

  2. даўжэй за -луч-

  3. праблема з прыстаўкамі з-(с-), раз-(рас-).

Пярэчанні да -ядн- (яднаць):

  1. Іншая семантыка - «зрабіць адзіным».

 

Connect мае 2 значэнні:

  1. асноўнае уласнае

  2. =plug

 Атрымаліся такім чынам варыянты:

  • Пара далучыць-адлучыць. Тут мае месца падпарадкаванасць.

  • Пара злучыць-разлучыць. Тут – раўнапраўнасць.


 Зацверджана: -луч-


  e-mail


УК да каментара сп. Вячоркі: «...выпадае з сыстэмы тварэньня скаротаў...». Але ж ёсць тэрміны кшталту «э-інфраструктура».++


 Але пераважае варыянт электронная пошта. (як скарочанае – ужываць эл. пошта)

 

Зацверджана:

email – эл. пошта

~ message – эл. ліст

email (v.) = send (email message)


swap i page


 ІГ: калі спрабаваць перакласці, то будзе незразумела.

 

paging=swaping, pagefile=swapfile і г.д.

page – аб'ект, swap – працэс


 ПШ: swap file – файл падменнай памяці


 Запазычанне: лепш браць page з прычыны графічнай няяснасьці своп/сўоп.

 

У рэшце рэшт, часовае развязанне:

pagefile/swapfile – файл падмены, пэйдж-файл

paging/swaping – падмена


  

personal, personalize, personalization


 персаніфікаваць – іншы сэнс (увасабленне)


 Без доўгага абмеркавання,

personal – персанальны

personalize – персаналізаваць

personalization – персаналізацыя


  

monitor, display, screen


 ІГ: нам патрэбны асобны тэрмін для праграмы-манітора, бо яе дзеянне (monitor) з'яўляецца назіраннем.


monitor – манітор (прылада), назіральнік (праграма)

display – дысплэй

screen – экран


 

ID, identity, identify, identifier

 

ID=identificator

id code, id card – пасведчанне; тут id - identity


 Вымагае спісу словаў у розных выпадках


 Пакуль:

ID – ID

identifier – ідэнтыфікатар


 

value


Пярэчанне да «вартасць» - блізкі, але іншы сэнс.


Пярэчанне да «велічыня» - усё добра, пакуль у нас лічбы. А value можа быць і літарным.


value – значэнне


 

antivirus

Без доўгага абмеркавання вырашана


antivirus – антывірус

P.S. Але «проціпошасць» было неблагім варыянтам;)


 

encode/decode


Пярэчанне да «шыфраваць» - crypt


encode - кадаваць, закадаваць (рознае трыванне)
encoder –
кадавальнік

decode - раскадоўваць
decoder – раскадавальнік

codec - кодэк