Пратакол сустрэчы 5 снежня 2010
Прысутныя:
Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Уладзімер
Кошчанка, Віктар Сяргейчык, Усевалад
Чорны. Аўдыёзапіс
image i
picture АБ: такія
сэнсы: image/picture як нешта
выяўленае і image як disk
image.
ЗС: рысунак
– няма сэнсу абмяркоўваць. Хоць слова
і мае сваю гісторыю ў мове, зараз яно
ўспрымаецца як русізм. УК: малюнак
не будзе фотаздымкам ці краслюнкам, бо
ён – намаляваны. ВС: disk
image добра адпавядае адбітак. УЧ: але
і dump – адбітак. АБ:
так, memory dump i disk image –
падобныя рэчы. ЗС: што
б нам замінала назваць выяваю ўсе
image'ы? АБ:
праблема з disk image, ці можам
мы так скарыстаць. Але ўжываецца, гэта
так. УК: выява
кружэлкі – ці не будзе блытаніны?
(picture, на якім намалявана
кружэлка) УЧ: наўрад
ці. Такі сэнс ёсць у вельмі абмежаваным
коле праграм, ды й там picture on
disc. ЗС:
відарысам можна назваць УСЁ выяўленае
на паверхні, ён цудоўна адлюстроўвае
сэнс picture і ўбірае ў сябе
і краслюнак, і малюнак, і астатняе. «Від»
як растар, «рыс» - як рыса, вектар. З большага
пярэчанняў няма, але прапанавана
«карцінка» для picture. Прынятыя
як паўчарнавы варыянт: picture -
відарыс image -
выява УЧ: трэ'
дадаткова разгледзець аднакаранёвыя
image як дзеяслоў і imaging
як прыметнік. imaging –
выяўленчы image –
выяўляць, выявіць
dump
адбітак, дамп, здымак Асаблівых пярэчанняў да адбітка
няма. УК: але яктады, дастаць з адбітка? АБ: звычайна побач файл, то бок
dump file. Таму дастаць з
файла. АБ: прапаную зацвердзіць адбітак
і не пераймацца. Пераканаўча:) dump – адбітак
thumbnail АБ: я не думаю, што тут можна ўжыць
«піктаграма». ВС: «мініяцюра», бо яна – паменшаны
выгляд чагосці. УЧ: абразок – як маленькі вобраз. ЗС: абразок - гэта і маленькая
выява, і малая літаратурная форма, і
абразок з Божанькай. Ібаяцца яго з
прычыны рэлігійных алюзіяў ня варта. ЗС:
мініяцюра
лепш за астатнія словы перадае сэнс.
Але тады мы перакладаем thumbnail
зфранцужаным
галіцызмам, у гэтым сэнсе «абразок»
лепей. ЗС: «драбніца» не ўспрымаецца
як тэрміналагічнае.
Словы «абразок» і «мініяцюра»
адкладзеныя на абмеркаванне.
custom i customize ЗС: з падачы Вячоркі разгледзім
шматлікае кола словаў.
Група 1: дастасаваны, стасаваны,
дапасавны, падладжаны Перспектыўная група. З усіх я
бы вібіраў «дапасаваны». 1. Стасаваны –
незакончанае трыванне, а тут чакаецца
закончанае. І ёсць дастасоўны (ці
стасоўны),
што адпавядае расейскаму «прикладной»
і можа нарэшце выцясніць кальку
«прыкладны». 2. Дастасаваны – яго б я не чапаў
з прычыны падобнасці да «стасаваны»,
дзеля ўстрымання ад блытаніны. 3. Падладжаны – здавалася б, вельмі
блізкае да сэнсу, але «пад-» - адчуванне
недаробленасці. Не ўспрымаецца як
тэрмін. Недасканаласць дзеяння.
Група 2: індывідуалізаваны,
персаналізаваны, адаптаваны
Усе словы вытворныя ад іншамоўных
каранёў, перыфірыйныя і доўгія (2 першыя).
уласны – агульнамоўнае і вельмі
далёкае
асаблівы – тое самае
адмысловы – гэта хутчэй спецыяльны
выбарачны – словаўтваральны
русізм
УЧ:
мая прапанова: custom
– замоўны
і customize
– замовіць,
з прычыны таго, што custom
– зроблены
га замову.УК: ці ёсць слова «замоўны»?
ЗС: на сённяшні момант ёсць,
утворана ад «замова». (заказ, заказной) Пасля разглядання прыкладаў
спадарства прыйшло да высновы custom
- дапасаваны customize
– дапасаваць
drag&drop перацягнуць і кінуць, перацягнуць
УЧ, УК: калі проста «перацягнуць»
сэнс не зменіцца. Згода, drag&drop
– перацягнуць
provide i provider АБ: думаю, каб захаваць сэнс,
трэба пакінуць «правайдар». УЧ: але расейцы пераклалі і
карыстаюцца, на гэтым фоне і нашае слова
можа прыжыцца. ЗС: яны ўзялі агульнамоўнае
слова, тут жа сэнс трох іншы. ЗС: provide
не прэтэндуе
на тэрмін нават не гледзяы на тое, што
дзеясловы такімі не з'яўляюцца. provider
– правайдар
pop-up ЗС: слова «вынырац» зановае.
ЗС: popup
- гэта бурбалка. УК: вынырац – нават сказаць
невядома як. ЗС: але семантыка вельмі празрыстая
з прычыны -ныр-. АБ: невядома,
як звязаць context
і pop-up
menu, бо пытанне
кантэксту вельмі важнае. Суполка не
змагла знайсці канцэпту pop-up,
разглядаліся такія: ад
вынырваць, ад выплываць/усплываць,
ад выскокваць, ад высягаць.
dialup ВС: мадэмны? АБ: мадэмы не толькі dialup
бываюць. УК: тэлефонны? АБ: adsl таксама праз
тэлефон. І «па тэлефоннай лініі» тое
самае. УК: «дазвонавае» з рускага
«дазвон». З прычыны адсутнасці нармалёвага
адпаведніка, dialup
– тэлефонны
hibernate УЧ: слова
падобнае да sleep,
якое «спаць».
Але тут сон глыбейшы. УК: спячка? ЗС: ці ёсць такое слова ў мове?
Мне яно ўспрымаецца як русізм, бо
працяглыя у часе паняткі на «-ка»
сканчацца не могуць. Пасля абмеркавання слова пакінута
на далейшы разгляд.
cookie УК: акрамя
кукі (cookie)
не
бачу прэтэндэнтаў. ЗС: «бірка» адвальваецца, як
небеларускае. ЗС: печыва – непатрэбная калька,
яе пазнаюць толькі знаўцы ангельскай. АБ:
увогуле назва cookie
была
прыдуманая для гэтага ад балды – проста
трэ' было неяк назваць. Таму ад яе ісці
не трэба. ЗС: з кукі ў нас будуць праблемы
з асваеннем яго ў мове. Скланяць ці не
скланяць, і калі скланяць, то як. І будзе
яно сярэдняга роду, вы да гэтага гатовыя? ЗС:
юзэр пабыў на серверы і там накрышыў
печывам [cookie] :) і таму сервер яго пазнае. УЧ: сляды?
...
АБ: сервер дае табе нешта, каб
потым лягчэй цябе пазнаваць. УЧ: пропуск?.. АБ: але ж ён і так цябе прапускае. Пасля абмеркавання слова пакінута
на далейшы разгляд з дадаткова з
прапановай «сляды». |