Пратакол сустрэчы 21 лістапада 2010 Пратакол 21 лістапада 2010 Прысутныя: А.Булойчык, З.Саўка, У. Кошчанка, П.Шут, У.Чорны. Аўдыёзапіс: частка 1, частка 2 Арганізацыйная частка:
Абмеркаваныя словы:
АБ: усталяваць/высталяваць былі прынятыя як install/uninstall. Тут хутчэй справа да мовазнаўцаў. installer/uninstaller ЗС: трэба адкінуць словы з -шчык. ЗС: усталявальнік/высталявальнік выглядаюць неапраўдана доўгімі ў параўнанні з усталёўнік/высталёўнік. ЗС: -ца – наогул, гэта заўсёды асоба. -нік можа быць і асобай, і прыладай. installation/uninstallation installing/uninstalling ЗС: -ка непрымальная з таго боку, што у мове на -ка канчаюццы толькі прадметы. Гэта не беларуская словаўтваральная мадэль. ЗС: абодва словы маюць у сабе дзеянне, але калі трэба развесці, то трэба ісці шляхам -аванне і -оўванне. Такім чынам, installer/uninstaller - усталёўнік/высталёўнік installation/uninstallation - усталяванне/высталяванне installing/uninstalling – усталёўванне/высталёўванне
pixel: ЗС: адзінка вымярэння. АБ: з аднаго боку так, але з іншага – гэта кропка на экране. ШП: няма агульнамоўнага значэння. ЗС: «кропка» мае спецыфічнае значэнне. Акно шырынёй 200 кропак? ШП: ёсць друкарскае – 200 кропак на цалю. УЧ: кропак на цалю – гэта dots per inch, DPI. УК: pixel – слова 1965 году, яно – скарот picture element. ЗС: трэба запазычваць pixel. Менавіта як «піксель», бо «піксэль» па новых правілах пяройдзе ў «піксаль». pixel - піксель
wizard: УЧ: wizard у немагічным сэнсе – менавіта майстар сваёй працы. Напрыклад, financial wizard. ЗС: накшталт - «Ну ты проста чараўнік!». Але так па-расейску. УК: асістэнт? УЧ: а assistant? УК: памочнік? ЗС: майстар нічым не лепшы за чараўніка. УЧ: а такое спалучэнне – installation wizard – чараўнік усталявання? Лепш майстар. ЗС: а памочнік усалявання – чым дрэнна? УЧ: ён дапамагае, а майстар робіць сам. УК: але і wizard дапамагае. УК: майстар у такім сэнсе узяты з расейскай. Ён дзіўна дапасоўваецца. ЗС: тут майстар значна далейшая метафара за памочнік. УК: такая прапанова: assistant – асістэнт, wizard – памочнік. АБ: але ці вялікая тады паміж імі розніца? У рэшце рэшт, wizard – памочнік, майстар. Пакінута на абмеркаванне ў LJ.
allocation: АБ: найчасцей – да allocated memory. Вылучэнне – не, бо select. Выбар (ці нешта такое) – не, бо choose. УК: выдзяленне? АБ: чаму адкінулі размеркаванне? АБ: няясна, ці з усёй памяццю праводзіцца дзеянне. **Пакінута на канкрэтнае высвятленне. **Размеркаванне – калі allocate праводзіцца з усёй памяццю. **Выдзяленне – для асобнга абсягу памяці (напрыклад, пад працэс)
command і command line загад ці каманда. ЗС: ёсць розніца ў тым, што ідзем мы ці за лацінізмам, ці за ўласным словам. ЗС: загад ёсць зразумелым, вядомым, празрыстым словам. Не бачу супярэчнасцяў. Згода. command – загад command line – загадны радок |