Сустрэча 7 лістапада 2010 г. Прысутныя: А. Несцераў, А. Булойчык, І. Грачышка, З. Саўка, У. Чорны, У. Кошчанка, П. Шут. Shortcut: АБ: shortcut – пашырэнне .lnk (спасылка), можа быць і ў іншых месцах, не толькі на стальніцы. ПШ: не трэба разносіць – хай будзе ўсё цэтлікам. ІГ: але shortcut - гэта не дадатковая інфармацыя для асноўнага аб'екта, а асобны аб'ект для выкліку, спасылання на іншы аб'ект. ЗС: можа, і згадзіліся б астатнія з цэтлікам для стальніцы, калі б было ёмкае слова для tag/label. ЗС: шыльда? АН: яно б добра пасавала для label. ІГ: shortcut – гэта не проста малюначак, гэта і магчымасць вызначыць скарот, карыстальніка... Гэта партал. ЗС: злезці з цэтліка, пакінуць яго за tag/label. Чаму так удала прычапілася – цэтлік? Таму што звычайны карыстальнік бачыць аб'екты на стальніцы, а не аб'екты, якія вядуць да чагосьці. АН: значак. УЧ: але ёсць icon of shortcut, shortcut увогуле складаецца з 1) icon, 2) tag, 3) link. ЗМ: замяніць цэтлік = shortcut на шыльду, бо: 1) не занята; 2) сэнс падобны да ўжывальнага цэтліка. АБ: і мы страцім адзіны плюс цэтліка - ужывальнасць. АН: асацыюецца з надпісам. АБ: shortcut - гэта тое самае, што і symlink/hardlink. ІГ: не, у Unix-асяроддзях (gnome, kde) ёсць такія канцэпцыі – desktop file і інш. ІГ: symlink/hardlink – мясцовыя спасылкі, web link – сеціўныя. ЗС: дык у нас і shortcut, і link цяпер адно? Гэта не вельмі добра. УЧ: пакінуць толькі корань - спасыл. ІГ: спасыл/спасылка: няма сэнсу дзяліць, будуць блытаць і думаць, што гэта тое самае, толькі чарговая моўная рэвалюцыя. АБ: выклічнік. ЗС: ён, вядома, аманімічны з беларускім тэрмінам «междометие», але гэта невялікая праблема. АБ: ці як launcher – запускальнік. Пайсці не ад узаемасувязі аб'ектаў, а ад дзеяння, якое ён [аб'ект] робіць. ЗС: два погляды: глядзіць у корань працэсу (выкілкачы, пускачы) ці бачыць не працэсуальнасць, а аб'ект (шыльда). Скарот, выклікальнік, выклікач, выклічнік, (за)пускач, (за)пускальнік, шыльда. Прапанаваць для абмеркавання. Канчаткі (ад dzidzitop): Трэба пазначаць націскі. Але мы наўмысна адмаўляемся ад таго, каб нейкім чынам азначаць канчаткі з прычыны расхістанасці і адсутнасці поўнага развязання. Парада перакладчыкам: карыстацца граматыкамі, якія ахопліваюць большую частку выпадкаў. Гук: docs.google.com/uc Click: Пстрыкаць vs. Клікаць. Астатняе (шчоўкі, клацы) не варта разглядаць, бо гэта тое сама, што пстрыкаць (ужывальнага і адметнага). Пстрычка адхіленая ў сувязі з наяўнасцю ў яе іншага агульнамоўнага значэння. Double – падвойны, а не двайны, бо апошні не мае сэнсу «паўтораны двойчы» (ТСБМ). Click = Пстрык; пстрыкаць, пстрыкнуць. Double-click = падвойны пстрык; двойчы пстрыкнуць. Panel/pane/bar: АБ: panel зацвердзіць як панэль з прычыны адсутнасці іншых прапаноў. Пярэчанняў няма. Bar – паліца/стужка. ІГ: Аргумент Ю. Тарасевіча - bar можа быць і зверху ўніз. ЗС: Стужка – менш метафарызавана, паліца – больш фізічны сэнс, лепшая метафара. Pane - недастаткова звестак для абмеркавання. Panel = панэль. Bar = паліца. Pane – трэба яшчэ думаць. Clipboard: ІГ: Выняць у кішэню – сінтэтычна. АБ: кішэня ёсць у Зубава. АБ: абменны буфер? ЗС: незразумела, як буфер можа быць clipboard. УЧ: напэўна, маецца на ўвазе буферная памяць. УЧ: скрыня. шуфляда. УК: скрыня – email/p.o. box. ІГ: шуфляда занятая на drawer у gnome. Clipboard – кішэня. Account: Конт vs. рахунак ЗС: конт - быць, належыць некаму. ІГ: конт аднакаранёвы з account. УК: конт не ўжываецца асобна. ён з тых слоў, што патрабуюць побач іншых. АН: конт ёсць у беларуска-расейскім Байкова-Некрашэвіча - счёт (рас.). УК: хутчэй за ўсё, выстаўлены як праект, бо не было ўжытку. УК: user account i bank account - тоеснасць, то бок - рахунак карыстальніка і банкаўскі рахунак. ІГ: карыстальнік у сваім account нічога не рахуе ў адрозненне ад банка. АБ: шурпатасць невялікая і можна не зважаць на яе з прычыны адсутнасці ў камп'ютарнай тэрміналогіі банкаўскай. УЧ: калі аніводзін не пасуе, можна паспрабаваць акаўнт/акаунт. АН: акаўнт – відавочны англіцызм, няма ў слоўніку (нават у параўнанні з контам). Account - вымагае далейшага абмеркавання і думання. |