Сустрэча
 
14
студзеня
субота
а 14.00
(каля м.Магілёўская)
Сустрэчы‎ > ‎

Дванаццатая сустрэча

Сустрэча: 17 кастрычніка 2010 года.

Прысутныя: З.Саўка, П.Шут, Ю.Гарачанкова, У.Кошчанка, А.Булойчык, І.Грачышка.

 

Order:

АБ: мы вызначыліся з «парадкам».

ЗС: парадак – гэта 1) паслядоўнасць; 2) узорнае размяшчэнне («у хаце парадак»).

УК: у зыходнай мове таксама (order).

АБ: order можа быць і дзеясловам, і назоўнікам.

АБ: order by, sort order – спарадкаваць, парадак сартавання.

Незразумела, ці ёсць розніца паміж arrange/sort. Трэба пакінуць на высвятленне.

Order – парадак; парадкаваць, спарадкаваць.

 

Rename:

ІГ: ці трэба дзяліць name – імя і назва? З гэтага выходзіць, ці трэба дзяліць пераназваць і перайменаваць. Магчыма, user name = назва карыстальніка?

ЗС: ці ёсць нейкая асабовасць у user name? Несумненна. Гэта суб'ект, таму мы можам казаць, што ён – носьбіт імені. У прынцыпе мы павінны прымаць user name за імя. User – асоба ці суб'ект, прыроўнены да асобы. З іншага боку, калі казаць пра ідэальную тэрміналогію на аснове міжнароднай, то 1 тэрмін = 1 адпаведнік.

ІГ: але ж мы маем імя і назву. То чаму трэба мець адзін адпаведнік для rename – пераназваць?

ЗС: для ўніфікацыі. Тут гэта непрынцыпова.

Rename – пераназываць, пераназваць.

 

Tile:

ЗС: чарапіца – проста няправільна; па-беларуску дахоўка. Дахоўка мае корань дах, які непасрэдна спасылаецца на аб'ект. Кафля і брукаванка – ужо больш абстрагуюцца ад пачатковага сэнсу, бо вызначаюць тэхналогію ці матэрыял, але не сам прадмет. Брук (з ням. ламаць) – кажа, як рабіць, а не з чаго. Брук – гэта 3D, у адрозненне ад кафлі (2D). Плітка – бессэнсоўная прапанова (маем брук для вуліц і кафлю для астатняга). Брукаванка – дарога, зробленая з бруку. Брук – сукупнасць апрацаваных камянёў.

АБ: мы маем брук і з яго выкладваем на экране брукаванку.

ПШ: брук асацыюецца з няроўнасцю (3D), кафля - не.

ЗС: так, кафля абсалютна рэгулярная, брукаванка – не.

Tile – кафляваць, закафляваць; кафля (адзінка і зборнае).

 

Content:

ЗС: table of contents – змест («пералік зместу»), гэта метанімія.

Content – змесціва.

Contents (table of contents) – змест.

 

Align:

ЗС: у тыпаграфіцы ёсць такія прафесіяналізмы: левы сцяг, правы сцяг (тэкст па левым і правым баках адпаведна).

ІГ: прапанова шыхтаваць не пасуе, бо слова ўжо выкарыстоўваецца для азначэння працэсу page layout (руск. макетирование, вёрстка).

АБ: раўняць, раўнаваць.

ЗС: чым лепшае раўнаваць ад раўняць? Толькі тым, што далей ад рускай мовы?..

[пошук у слоўніках паказвае, што яны прынамсі ўзаемна заменныя].

Align – раўнаваць, зраўнаваць.

Align left – раўнаваць злева, зраўнаваць злева.

Align right – раўнаваць справа, зраўнаваць справа.

Трэба разглядзець justify.

 

Explorer:

ІГ: не трэба перакладаць, гэта назва праграмы, іх не трэба чапаць. Замест гэтага трэба паглядзець на file manager. Пераклад назваў праграм – праблема лакалізацыі, а не тэрміналогіі.

 

Refresh:

ЗС: абнавіць лепшае за актуалізаваць, бо апошні ёсць лацінізмам.

ЮГ: актуалізаваць даўжэйшае, цяжэй вымавіць.

ІГ: асвяжыць – прыгожа, літаральны адпаведнік refresh; але абнавіць ужыванае і таксама добра адпавядае.

Refresh – абнаўляць, абнавіць.

 

Invert:

Invert – інвертаваць, зынвертаваць.

Invertable – інвертавальны.

Inverted (scroll) – інверсійны.

Inversion – інверсія.

 

Help:

ЗС: на сёння «помач» мы ўжо не можам ужываць. Слова нармальнае, але няма прычын жывасілам цягнуць яго ў тэрміналогію, калі яно выпала нават з агульнамоўнага ўжывання.

Help – дапамога; дапамагаць, дапамагчы.

 

Current:

АБ: актыўны, абраны, актуальны – занятае для іншага (active, selected, actual).

ЗС: бягучы – можна казаць, што гэта таксама прыметнік, але гэта не зусім праўда.

УК: цяперашні? Ці ёсць розніца паміж present і current?

ІГ: ёсць [але прыкладаў ужывання пакуль не ведаю].

ЗС: дзейны – штосьці актыўнае, суб'ект, а не аб'ект.

УК: але «дзейныя правілы»! Яны ж не актыўныя (дзейныя правілы = актуальныя правілы).

Папярэдне: current – дзейны. Трэба скласці спалучэнні і запытаць у астатніх.

 

Item:

ЗС: ці не можам мы прыняць слова «айтэм»? :) Мы не маем універсальнага слова, значыць: або прымаць адно пазычанае, або шмат сваіх ці прынамсі засвоеных.

ІГ: часам добра перакладаць там, дзе рускія не пераклалі, але не наадварот!

ЗС: item = пункт не адпавядае ўсюды, пра спіс: «разглядзець па пунктах» - добра.

ІГ: item = рэч? «скапіяваў тры рэчы з каталога»?

ЗС: аб'ект? [ІГ: гэта object.]

ІГ: складнік – гэта частка цэлага. Карыстальнік чакае, што вычарпаўшы ўсе складнікі, атрымае нішто, але каталог застаецца на месцы.

ЮГ: складнік – частка агульнага, item – асобнае.

ІГ: item = элемент?

ЮГ: element - гэта і ёсць складнік (ТСБМ), а item – штосьці іншае.

УК: трэба ўзяць спалучэнні і паглядзець.

Item – рэч, складнік? Пераглядзець з спалучэннямі.