29 сакавіка 2010 Аўдыёзапіс 33мб Мінусы «даных» і «дадзеных» – гэта субстанцыяваныя дзеепрыметнікі; узятыя з руска-беларускага слоўніка (колішняя асабістая пазіцыя Падлужнага); «даныя» успрымаецца як русізм (больш па-беларуску – «дадзеныя», а не «даныя»). Мінус «данняў» - працэсуальнасць, (цьмянае) падабенства з прыметнікам. 2) Information – інфармацыя. 3) Metadata – метазвесткі. 4) Database – база звестак. 5) Backup – 1) (noun) рэзервовая копія; 2) (verb) ствараць (стварыць) рэзервовую копію; 3) (adjective) рэзервовы (файл, сховішча). 6) backup server – сервер рэзервавання. Мінусы «запасной копіі» - запас асацыюецца з рэсурсам, як тое, з чаго мы будзем чэрпаць, а не тое, што пакідае нам тэхналагічны стан, зрэз аб'екта. 7) Repository – сховішча. 8) Storage – 1) (noun) сховішча; 2) (verbal noun) захоўванне; 3) (adjective) захавальны. Разносіць прадметныя назоўнікі repository і storage не варта, бо яны ў гэтым значэнні азначаюць тое сама. 9) Store – захоўваць, захаваць. 10) Restore – аднавіць. Пры наяўнасці аднасэнсавых варыянтаў узнавіць і аднавіць лепш выбраць слова з ад- (аргумент, абапёрты на П.Сцяцко, Культура мовы) Таксама разглядалі тэрмін "raw data", але канчатковага развязання пакуль не знайшлі. Пакінутыя наступныя працоўныя варыянты: сырыя, неапрацаваныя, першасныя звесткі. На разгляд былі вынесеныя не ўсе запланаваныя тэрміны, а таму іх перанеслі на наступную сустрэчу |