14 сакавіка 2010 Прысутнічае 6 чалавек (Зміцер Саўка - мовазнавец; Ігар
Грачышка - праграміст, перакладчык; Уладзімір Кошчанка - мнс Інстытута
мовазнаўства; Аляксей Несцераў - праграміст; Аляксандр Булойчык -
праграміст у лакалізацыйным праекце OmegaT ды інш.; Аляксей Яскевіч -
праграміст). Аўдыёзапіс 34мб Як прасоўваць наш слоўнік (ідэі): - онлайн-слоўнік, выданне друкаванага слоўніка; - прасоўванне праз Міністэрства адукацыі; - лакалізацыя праграм на беларускую мову (Linux, Windows 7); - рэклама прадуктаў, зробленых у адпаведнасці з вынікамі працы; - інтэрнэт-знак якасці (банеры "Зроблена паводле ..."). Тэхнічныя моманты працы: - заўжды вядзецца аўдыёзапіс сустрэч дзеля пазнейшага выкладвання на сайце/жж; - абмеркаванне вядзецца ў інтэрнэце і на сустрэчах; - выніковыя пастановы прымаюцца на жывых сустрэчах; - тэрміналогія мусіць быць амаль безальтэрнатыўнай (недвухсэнсоўнай); - спрэчкі і пратаколы абмеркаванняў - не вынік, а толькі "дакументацыя" працы; - праца грунтуецца на наяўных перакладах і слоўніках, дзеля чаго створаная агульная кампутарная база (на базе kamputerm.org + іншыя даступныя крыніцы); - вынік працы - гэта онлайн слоўнік і пашырэнне яго ўжытку на рэальныя праекты перакладу ды інш. Працоўным правапісам Групы абраны афіцыйны (тым часам гэта пытанне не ёсць прынцыповым для нашай дзейнасці). Да наступнай сустрэчы трэба вычарпаць наяўныя тэрміналагічныя крыніцы (асноўныя задачы размеркаваныя, але застаецца спіс слоўнікаў "на будучыню"). PS: запрашаем да актыўнейшага ўдзелу зацікаўленых. Не адмовімся і ад дадатковай рэкламы ;) |